Дзень Святога Патрыка
Купить в магазинах
- В данный момент нет в продаже.
- Сообщить о поступлении в продажу!
Описание
- Издательство:Регистр
- ISBN:9789857097579
- Год:2017
«Калі ты раптам ставіш сабе за мэту даведацца нарэшце, які ёсць гэты чалавек на самой справе, дык не забудься да гэтага як след падрыхтавацца. Бо чакаюць цябе на гэтым сумненным шляху адны непрыемнасці»
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра. Обо всём этом и не только в книге Дзень Святога Патрыка (Ганна Севярынец)
Средний балл:
пока нетРецензий на книгу «Дзень Святога Патрыка» пока нет. Уже прочитали? Напишите рецензию первым
«Як мне выказаць гэтую невыносную пакуту – каханне да чалавека, якога больш няма? Здаецца, ну няхай было б яно нешчаслівым, аднабаковым, але каб толькі ён быў, каб посціў зрэдку свае фоткі ў сацыяльных сетках, і нават няхай былі б на іх і жонка ягоная, і дзеці, а ты б разглядала гэтыя родныя, знаёмыя да кожнай змурачкі рысы, малады віхор на макаўцы, тыя самыя плечы, тыя самыя рукі і прыкмячала б сваё, патаемнае – вось гэтыя плямы ад поту пад пашкамі, ён так лёгка пацее, асабліва калі хвалюецца… Але ён нічога не посціць, яму нельга патэлефанаваць і памаўчаць у слухаўку, і ён не патэлефануе і не памаўчыць, такая была ў іх завядзёнка – тэлефанаваць адзін аднаму і супольна маўчаць. Яго проста няма, і гэтая невыносная пустэча ў часе і прасторы не зацягнецца ніколі і будзе балець, балець, балець, цярпіма, канешне, але ж доўга і працягла, бо можна разлюбіць жывога, але нельга – мёртвага»
«Незвычайны чалавек пакідае пасля сябе літаратуру і навукова-тэхнічны прагрэс, а што пакідае чалавек звычайны, той, што жыве звычайным жыццём, без безданяў і вышыняў таленту? Ён пакідае мову»