Цитата из книги Дзень Святога Патрыка (Ганна Севярынец)
«Як мне выказаць гэтую невыносную пакуту – каханне да чалавека, якога больш няма? Здаецца, ну няхай было б яно нешчаслівым, аднабаковым, але каб толькі ён быў, каб посціў зрэдку свае фоткі ў сацыяльных сетках, і нават няхай былі б на іх і жонка ягоная, і дзеці, а ты б разглядала гэтыя родныя, знаёмыя да кожнай змурачкі рысы, малады віхор на макаўцы, тыя самыя плечы, тыя самыя рукі і прыкмячала б сваё, патаемнае – вось гэтыя плямы ад поту пад пашкамі, ён так лёгка пацее, асабліва калі хвалюецца… Але ён нічога не посціць, яму нельга патэлефанаваць і памаўчаць у слухаўку, і ён не патэлефануе і не памаўчыць, такая была ў іх завядзёнка – тэлефанаваць адзін аднаму і супольна маўчаць. Яго проста няма, і гэтая невыносная пустэча ў часе і прасторы не зацягнецца ніколі і будзе балець, балець, балець, цярпіма, канешне, але ж доўга і працягла, бо можна разлюбіць жывога, але нельга – мёртвага»