КМ2024: Статистика

Лучшие цитаты из книги «Дзень Святога Патрыка»

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра. Показать

Дзень Святога Патрыка

«Як мне выказаць гэтую невыносную пакуту – каханне да чалавека, якога больш няма? Здаецца, ну няхай было б яно нешчаслівым, аднабаковым, але каб толькі ён быў, каб посціў зрэдку свае фоткі ў сацыяльных сетках, і нават няхай былі б на іх і жонка ягоная, і дзеці, а ты б разглядала гэтыя родныя, знаёмыя да кожнай змурачкі рысы, малады віхор на макаўцы, тыя самыя плечы, тыя самыя рукі і прыкмячала б сваё, патаемнае – вось гэтыя плямы ад поту пад пашкамі, ён так лёгка пацее, асабліва калі хвалюецца… Але ён нічога не посціць, яму нельга патэлефанаваць і памаўчаць у слухаўку, і ён не патэлефануе і не памаўчыць, такая была ў іх завядзёнка – тэлефанаваць адзін аднаму і супольна маўчаць. Яго проста няма, і гэтая невыносная пустэча ў часе і прасторы не зацягнецца ніколі і будзе балець, балець, балець, цярпіма, канешне, але ж доўга і працягла, бо можна разлюбіць жывога, але нельга – мёртвага»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Незвычайны чалавек пакідае пасля сябе літаратуру і навукова-тэхнічны прагрэс, а што пакідае чалавек звычайны, той, што жыве звычайным жыццём, без безданяў і вышыняў таленту? Ён пакідае мову»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Ці можа быць кропка ў гісторыі пра тое, як да чалавека прыходзіць родная мова і як ён ідзе да яе? Так, нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае даўгачаканае золата аляскінскі авантурыст. Наша мова – не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне. Ці бывае ў гэтым бясконцым тэксце кропка?»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Хто ведае пра нас болей, чым былыя, і хто можа карыстацца ўсім належным больш вольна, чым яны? Былыя ведаюць усё, і нават больш, бо тыя, з кім мы побач зараз, не ведаюць яшчэ, якімі мы бываем у роспачы расстання. Нішто так не злучае з чалавекам, як сумесна закрыты гештальт»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«А яшчэ бывае, калі яны вяртаюцца, гэтыя былыя. І калі ты пакажаш ім свае незагойныя рубцы на сэрцы, яны адхінуць кашуню, і ты пабачыш, што рубцы на гэтых, да апошняй радзімкі знаёмых, грудзях дзіўным чынам падобныя да тваіх. Што тады расцягнула вас па розныя бакі сусветнага акіяна, так і застанецца неразумелым, бо ўжо забыліся і штармавыя папярэджанні, і прагнозы неспрыяльнага надвор’я, і блісне маланка, і рана ляжа на рану, і можа так здарыцца, што з мясам вырваныя гісторыі зноў з’яднаюцца ў адну. І вось ужо сэрца тахкае часта-часта, і ты мімаволі прыслухоўваешся да яго несцпыннай хады і разумееш, што цягнік твайго жыцця стаў на нейкія не табой пракладзеныя рэйкі, і ўсе стрэлкі пераведзеныя, і наступны прыпынак ад цябе ніякім чынам не залежыць»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Дэпрэсія – гэта што? Гэта страта глабальнага сэнсу. А сэнс – ён дзе? У мове. А мова дзе? У нас. Вяртанне да вытокаў, індывідуальны падбор літаратуры для тэрапеўтычнага чытання, афірмацыі на роднай мове, пастаноўка моўнага апарату дзеля сакральная сувязі з падсвядомасцю, аднаўленне генетычных кодаў пры дапамозе граматычных сувязяў»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Калісці я думаў, Мара, што шчасце запануе на свеце, калі мы ўсе разам пачнём размаўляць на мове і чытаць літаратуру. На нашай мове і нашую літаратуру. Гэта нас б’яднае, і мы разам паляцім да зор. Ну, ты памятаеш, я быў малады, дурны і неадукаваны. Але думаў так доўга. Потым я зразумеў, што мова і літаратура насамрэч нікога не аб’ядноўваюць. А калі аб’ядноўваюць, то не да канца і не тых. Потым аказалася, што і я не хачу аб’ядноўвацца ні з Васем з аўтаваза, ні з Кейстутам з Гародні. Бо ў нас усё такое рознае. Калі мовай валодаюць адзінкі, ты яшчэ можаш знайсці паразуменне. Калі сотні – можаш наладзіць дыялог. А калі сто адзін – усё, капец. І потым. Што яднае нас, няўжо мова? Калі нас будзе шмат, сярод нас усё адно будуць дурні і інтэлектуалы, забойцы і героі, бо чалавек існуе чалавекам незалежна ад мовы, на якой размаўляе. У нас нават гістрыі няма агульнай, бо кожны ведае толькі тое, што ведае. Сваю уласную казку. Не. Я не хачу такіх казак»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Калі ты раптам ставіш сабе за мэту даведацца нарэшце, які ёсць гэты чалавек на самой справе, дык не забудься да гэтага як след падрыхтавацца. Бо чакаюць цябе на гэтым сумненным шляху адны непрыемнасці»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Кажуць, вайна – гэта проста цяжкая праца, і калі гэта так, то ён працаваў самааддана і самаахвярна. Так, як павінен працаваць ваяр, бо і сярод іх розныя бываюць. Ён рабіў тое, чаго не мог не рабіць, і яго таварышчы адчувалі сябе лепей за яго шырокай спіной. Ягоная гісторыя складвалася так, як павінна складвацца гісторыя ваяра і героя, і ў ёй былі і верныя сябры, і прачулыя спевы, і суворы Бог, і каханая, якой будзе наканавана захлынуцца апошнім “любы, родненькі, толькі не памірай”. Ёсць людзі, жыццё якіх пішацца як песня, і нельга яе не праспяваць, нават калі некаму падабаецца, што ў добрай песні павінен быць іншы змест»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Дзень Святога Патрыка

«Будзёнасць смерці, як і будзеннасць нараджэння – з гэтым цяжка мірыцца. Таму і прыдумваюць ужо пасля розныя каметы, якія нібыта праляталі над зямлёй, калі нараджаўся ягамосць, пажары, з-за якіх легендарныя мамкі нараджалі легендарных немаўлят, зоркі, ураганы, тайфуны і іншыя падзеі, якія павінны былі суправаджаць нараджэнне і смерць…»

«Дзень Святога Патрыка» Ганна Севярынец

Прямой эфир

Рецензия недели

Путь Моргана

«Путь Моргана» Колин Маккалоу

Для меня книги делятся на две категории: те, которые заставляют задуматься, и те, которые заставляют искать дополнительную информацию о том, о чем ты никогда не задумывался. Вот «Путь... Читать далее

гравицапа гравицапа6 дней 12 часов 20 минут назад

Все рецензии

Реклама на проекте

Поддержка проекта BookMix.ru

Что это такое?