Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына; Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам. Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы. Жыве з ёй дум маiх сям'я I снiць з ёй сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.
Спадчина
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў яна нам ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн на лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын, што лёг ля вёсак покатам.
Аб ёй мне баюць казкi-сны, вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны, i ў полi дуб апалены.
I тое нуднае ягнят бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад на могiлкавым кладбiшчы.
Жыве з ёй дум маiх сям'я
I снiць з ёй сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю.