Цитата из книги Шабаны (Альгерд Бахаревич)
«Рэчы трэба даць зьнікнуць самой. Бо мы пераймаем час праз рэчы. Добрая рэч аддасьць нам усё, і будзе аддаваць нават тады, калі нам падасца, што яна ўжо ні на што ня здольная. Зрэшты, у тых, хто пераймае час, і рэчы жывуць доўга. Толькі ў таропкіх, пасьпешлівых усё хутка ламаецца. Жыцьцё — ня формула адзін, згодныя?»